15.09.2020

Заявление в защиту Центра по продвижению прав женщин «Её права»

АДЦ «Мемориал», Ассоциация Promo Lex (Молдова), Центр социальных и гендерных исследований (Украина), Бир Дуйно Кыргызстан,  Международная Федерация за права человека (FIDH) и организации, поддержавшие кампанию по защите трудовых прав женщин #AllJobs4AllWomen, выражают солидарность и поддержку замечательному Центру по продвижению прав женщин «Её права» и его основательнице Саше Дикан, нашей коллеге и сподвижнице. Нам хорошо известно, какую большую и важную работу вела эта организация, защищая женщин от домашнего насилия, отстаивая их трудовые права, помогая женщинам с детьми: в 2016 году АДЦ «Мемориал» и «Её права» выпустили совместный доклад против дискриминации женщин, в дальнейшем не раз вместе участвовали в мероприятиях по преодолению дискриминационных барьеров в труде, вели кампанию по отмене “списка запрещенных для женщин профессий”, сотрудничали в сфере стратегической юридической защиты.

Репрессии против гражданского общества в Беларуси достигли в 2020 году небывалого уровня: нелепые обвинения прозвучали и в адрес правозащитной организации «Её права», лично против Александры Дикан, муж которой Виктор Кувшинов был недавно арестован, признан правозащитниками политическим заключенным.

Виктору Кувшинову инкриминируется и поддержка фирмой, где он работал – Pandadoc – правозащитной работы организации «Её права», а «Её права» при этом обвиняется государственной пропагандой в том, что, якобы, помогала организовать женские протесты этого лета.

Мы полностью согласны с заявлением Центра по продвижению прав женщин «Ее права» и со своей стороны подтверждаем их слова:

Политика не является сферой деятельности Центра, а участие в политических процессах напрямую противоречит профессиональному и этическому принципу правозащиты о соблюдении политической нейтральности и беспристрастности.

За время работы Центр помог свыше 1500 женщинам в трудных жизненных ситуациях отстоять свои права. Мы работаем с темами гендерной дискриминации, домашнего насилия, дискриминации в трудовой и социальных сферах.

Нет никаких сомнений в том, что обвинения в «финансировании женских маршей» – нелепый бред: протесты вызвали сами власти Беларуси, нарушая права живущих в стране людей. А «Её права» занимается защитой женщин от насилия и дискриминации – делом важным и всегда, увы, актуальным.

Мы требуем прекращения преследования Центра по продвижению прав женщин «Ее права» и свободы политическим заключенным Беларуси!

 


 

Заява ў абарону Цэнтра па прасоўваннi правоў жанчын «Яе правы»

АДЦ «Мемарыял» і арганізацыі,падтрымаўшыя кампанію па абароне працоўных правоў жанчын #AllJobs4AllWomen, выражае салідарнасць і падтрымку выдатнаму Цэнтру па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» і яго заснавальніцы Сашы Дзікан,нашай калежанцы ды паплечніцы. Нам добра вядома,якую вялікую і важную працу вяла гэтая арганізацыя, абараняючы жанчын ад хатняга гвалту, адстойваючы іх працоўныя правы,дапамагаючы жанчынам з дзецьмі: у 2016 годзе АДЦ «Мемарыял» і «Яе правы» выпусцілі сумесны даклад супраць дыскрымінацыі жанчын, у далейшым не раз разам удзельнічалі ў мерапрыемствах па пераадоленню дыскрымінацыйных бар’ераў у працы, вялі кампанію па адмене «спіса забараненых для жанчын прафесій», супрацоўнічалі ў сферы стратэгічнай юрыдычнай абароны.

Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі дасягнулі ў 2020 годзе небывалага ўзроўню: недарэчныя абвінавачванні прагучалі і ў адрас праваабарончай арганізацыі «Яе правы», асабіста супраць Аляксандры Дзікан, муж якой Віктар Куўшынаў быў нядаўна арыштаваны, прызнаны праваабаронцамі палітычным вязнем.

Віктару Куўшынаву інкрымінуюць і падтрымку фірмай,дзе ён працаваў – PandaDoc – праваабарончай працы арганізацыі «Яе правы», а «Яе правы» пры гэтым абвінавачваецца дзяржаўнай прапагандай у тым, што, нібыта, дапамагала арганізоўваць жаночыя пратэсты гэтага лета.

Мы поўнасцю згодныя з заяваю Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» і са свайго боку пацвярджаем іх словы :

Палітыка не з’яўляецца сферай дзейнасці Цэнтра, а ўдзел у палітычных працэсах наўпрост супярэчыць прафесійнаму і этычнаму прынцыпу праваабароны аб захаванні палітычнай нейтральнасці і бесстароннасці.

За час працы Цэнтр дапамог больш як 1500 жанчынам у цяжкіх жыццёвых сітуацыях адстаяць свае правы. Мы працуем з тэмамі гендарнай дыскрымінацыі, хатняга гвалту, дыскрымінацыі ў працоўнай і сацыяльных сферах.

Няма ніякіх сумнёваў у тым, што абвінавачванні ў «фінансаванні жаночых маршаў» – недарэчнае трызненне: пратэсты выклікалі самі ўлады Беларусі, парушаючы правы жывучых у краіне людзей. А «Яе правы» займаецца абаронай жанчын ад гвалту ды дыскрымінацыі – справай важнай і заўсёды,нажаль, актуальнай.

Мы патрабуем прыпынення пераследу Цэнтру па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» і свабоды палітычным зняволеным Беларусі!

this post is also available in: Английский